Мой прадедушка участник ВОВ


Победа – величайшее событие двадцатого столетия, поэтому День Победы мы отмечаем как главный праздник страны. Никогда не будет забыт подвиг тех, кто отстоял в боях нашу Родину!


        БУСЕЛ  НИКОЛАЙ АФАНАСЬЕВИЧ

Майму прадзеду прысвячаецца…

Ці чулі вы?


Ці чулі вы: на Беларусі,

Ёсць прозвішча такое  – БУСЕЛ.

У сугуччы з іменем Мікола

Нясецца па-над наваколлем.

Хлапчук не проста нарадзіўся,

А ў родным краі прыгадзіўся,

Бо стаў сапраўдным педагогам,

І людзі кажуць, быў ад Бога.

 

Ды толькі край наш сінявокі

Навала лютая накрыла,

Буслы над гнёздамі ўзняліся

У страху разгарнуўшы крылы.

На фронт ірваўся наш Мікола,

Ды толькі войска ўжо далёка.

Адно жаданне меў – змагацца –

І быў зусім не адзінокі.

Атрад вялікі – болей сотні –

Сабраў за доўгую дарогу,

І да Арла дайшлі ўсе разам,

Праз смерць, бамбёжкі і трывогу.

Вучыўся там вясковай справе,

А потым бой пад Ленінградам –

Іх засталося дзевяцёра

З вялікага ўсяго атрада.

 

Нялёгкая салдата доля –

Не раз з магілы падымаўся,

Раненні, тыф, шпіталь вайсковы –

Ён цудам жыць тады застаўся.

 

Быў прадзед мой артылерыстам,

Гнаў ненавісных лютых гадаў,

У роднай вёсцы апынуўся,

Разбіў фашысцкі танк снарадам.

І вёску мілую – Дуброву –

Ачысціў ад чумы-навалы,

Далей пайшоў, аж да Берліна,

І мужна ваяваў, удала.

Прыйшоў дадому ў сорак пятым.

Вакол не хаты – папялішчы.

Ды толькі жыць і верыць трэба,

Ніхто не будзе ў вёсцы лішнім.

 Збіраў ён трактар па часцінках,

Каб лес вазіць і ставіць школу.

 

Праз пару год усе, хто выжыў,

Імя насілі – навасёлы.

Ляціць над вёскай белы бусел –

І прадзядулю ўспамінаю.

Ім ганаруся я бясконца,

Сваім народам, родным краем.

  

Гугович Дарья Ивановна, учащаяся 2 класса


 

     СЕРБИН АЛЕКСАНДР ВИКЕНТЬЕВИЧ

Комментариев нет:

Отправить комментарий